Партал BroadwayWorld назваў спектакль «Сабакі Еўропы» Беларускага свабоднага тэатру адным з лепшых за 2022 год

Фота: barbican.org.uk

Тэатральны крытык Аляксандр Коэн на партале broadwayworld.com зрабіў свой топ лепшых спектакляў Вялікабрытаніі за 2022 год.

Аляксандр Коэн вылучыў пяць намінацый:

  • Лепшы спектакль для вялікай сцэны

Dogs of Europe — Barbican Theatre

  • Лепшы спектакль для малой сцэны

Favour — Bush Theatre

  • Лепшы оперны спектакль

Last Days — Royal Opera House, Linbury Studio

  • Лепшы спектакль свабоднай пляцоўкі

We Were Promised Honey — Summerhall, Edinburgh Fringe

  • Найгоршы спектакль

Jews. In their Own Words

Кожны свой выбар крытык разгорнута патлумачыў. Вось як ён ахарактарызаваў спектакль «Сабакі Еўропы»:

«Было вельмі жудасна назіраць, як прарочае бачанне расколатай Еўропы ад Беларускага Свабоднага тэатра ажывае ў сакавіку ўсяго праз некалькі дзён пасля ўварвання Пуціна ва Украіну. «Сабакі Еўропы» сваімі голымі акрываўленымі рукамі выразалі нутраную какафонію гартанных вобразаў, музыкі і паэзіі. Гаворка ішла не столькі пра гісторыю, якую ён расказваў, колькі пра нігілістычны свет, які яго акружаў: антыўтопія, якая прытулілася зусім блізка на гарызонце.

Праца Беларускага Свабоднага тэатра ўражвае. Андэграўндны тэатральны калектыў у выгнанні з роднай Беларусі, яны з’яўляюцца сапраўдным сведчаннем неабходнасці тэатра і мастацтва не толькі для таго, каб казаць праўду ўладзе, але і для таго, каб прымусіць нас, як гледачоў, глядзець у вочы рэчаіснасці ва ўсёй яе суровай змрочнасці».

Заснаваны на рамане Альгерда Бахарэвіча, спектакль «Сабакі Еўропы» — гэта фэнтэзі-палітычны трылер пра небяспеку адвесці позірк, калі ўкараняецца аўтарытарызм.

budzma.org