Акцыя напісання лістоў палітвязням ладзіцца ва Ўроцлаве падчас 11-га Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры. Да ініцыятывы далучаюцца як беларусы, так і палякі.
Як зазначыла актывістка падзеі, такія мерапрыемствы адбываюцца ў Вроцлаве штомесяц, але сёлета фэст стаў добрай нагодай, каб яшчэ раз падтрымаць зняволенных.
– Мы праводзім акцыі сумесна і пры інфармацыйнай падтрымцы ініцыятывы дапамогі палітвязням Dissidentby. Яны дапамагаюць нам у плане мерча – падаюць нам розныя налепкі, шоперы, можна набыць майкі. Нават не набыць, бо гэта за данаты. Людзі данацяць палітвязням, а мы ім адпаведна дорым нешта з мерчаў.
«Іх таксама можна падпісаць палітвязням і атрымаць падарунак за данаты», – зазначыла актывістка. Далучыцца да акцыі можна будзе падчас фестывалю ў пятніцу і суботу.
Марына Савіцкая, racyja.com