«Смяюся, а ўгорле ком» – NAVIBAND выдалі новы сінгл

Напярэдадні вялікага гастрольнага тура па краінах Еўропы гурт NaviBand выдаў сінгл і прома-відэа «Поезд», у якіх настальгуе па роднай Беларусі.

«Поезд» – гэта перакладзеная на беларускую мову і цалкам перазапісаная песня «Вдаль». Пасля вымушанага ад’езду з Беларусі яна набыла для музыкаў новы сэнс.

«У сучасных абставінах для нас гэтая песня пра тое, што шмат каму давялося пакінуць свой дом, сесці ў свой умоўны непажаданы цягнік і паехаць у бок невядомасці. Песня пра сум па радзіме, але з надзеяй на лепшае», – распавядае аўтар песні і перакладу Арцём Лук’яненка.

Пра гэта ж – радзіму і надзею – распавядае і размешчанае ў сацсетках гурта прома-відэа, якое гурт зрабіў з мастачкай Аленай Катоўскай. «Як і ўсе вымушаныя з’ехаць, мы часам сядзім і пераглядаем свае старыя здымкі з Беларусі, павялічваючы іх, каб узгадаць дэталі, перажыць гэтыя моманты ізноў», – дадае Арцём.

Менавіта ў гэтай версіі песня гучыць зараз на канцэртах гурта NaviBand, якія хутка распачне вялікі еўрапейскі тур. Выступы адбудуцца ў Познані (17.10), Уроцлаве (18.10), Берліне (21.10), Мюнхене (22.10), Празе (23.10), Кракаве (25.10), Лімасоле (9.11), Любліне (16.11), Вільні (18.11), Рызе (19.11).

Сінгл на музычных пляцоўках https://band.link/NBpoezd

Прома-відэа ў Instagram https://www.instagram.com/reel/CyDQP6EMo0f