Прэмія для палітычнай зняволенай. Зняволеную адвакатку Юлію Юргілевіч адзначылі Міжнароднай прэміяй Людовіка Тэр’е ў галіне правоў чалавека.
Гэта прэмія была заснавана ў 1984 годзе і ўручаецца юрысту, які сваёй актыўнай дзейнасцю садзейнічае абароне правоў чалавека, праву на абарону, садзейнічае вяршэнству права, вядзе барацьбу з расізмам і нецярпімасцю ў любой форме. Першай асобай, якая атрымала гэтую прэмію, быў Нэльсан Мандэла, піша “Вясна”.
Юлія Юргілевіч — адвакат, якая абараняла шматлікіх палітвязняў, у тым ліку Паўла Мажэйку, за што фактычна і была пазбаўлена ліцэнзіі. Яе затрымалі летась у канцы жніўня, судзілі разам з Мажэйкам. Прысуд – 6 гадоў калоніі.