У межах фестывалю «Прадмова», што ўчора завяршылася ў Варшаве, была ўручаная прэмія «Гліняны Вялес». Прэмію атрымала паэтка Наста Кудасава за кнігу «Побач», паведамляе Суполка беларускіх пісьменнікаў.
«Гліняны Вялес» — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе членамі Таварыства Вольных Літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэта Алесь Аркуш. Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва.