Фестываль «Прадмова» ўсяго за пяць гадоў свайго існавання стаў адной з самых заўважных і статусных падзей культурніцкай Беларусі. Сюды прыязджае літаратурны бамонд, беларускія філосафы, інтэлектуалы і творцы, а арганізатары заўсёды прапануюць нам паглядзець на сябе іншымі вачыма, а таму пастаянна запрашаюць да ўдзелу замежных экспертаў. Сёлета ў форума чатыры кадэнцыі – стартаваў ён у Батумі, скончыцца ў Беластоку, а з 6 па 9 кастрычніка спыніўся ў Варшаве.
Што абмяркоўвалі на дыскусіях? Якія кнігі прэзентавалі? І хто прыехаў у польскую сталіцу? Пра новыя выданні, важныя сустрэчы і скандалы (а такія таксама былі) варшаўскай «Прадмовы» слухайце ў рэпартажы «Радыё Ўнэт».