У Беластоку ідзе збор рэчаў для жыхароў Херсоншчыны

Беларускі хаб „Новая Зямля” у супрацы з хабам „Сустрэча” у Кіеве ладзяць збор неабходных рэчаў і вопраткі для жыхароў Херсона і дэакупаванай часткі Херсонскай вобласці.

Кажа кіраўніца хаба ў Беластоку Надзея Салаўёва:

 Да нас звярнулася валанцёрка, якая некалькі месяцаў там працавала. Першае, што патрэбна, гэта цёплая вопратка і абутак для старэйшых дзяцей і сталых людзей. Памперсы па зніжках, або калі не прыдаліся камусьці. Гэта ўсё можна прыносіць.

Прыносіць непатрэбныя рэчы, вопратку, абутак, бытавую хімію і электрапрылады можна ў хаб „Новая Зямля” падчас імпрэзаў ад 18-й гадзіны, у працоўныя дні ды цягам усяго дня, у выходныя, па адрасу вул. Кардынала Вышыньскага, 6А (ul. kard. St.Wyszyńskiego 6A).

racyja.com