Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне рашуча асуджае брутальны напад баевікоў ХАМАС на мірнае насельніцтва Ізраілю.
Мы выказваем нашу самую шчырую падтрымку народу Ізраіля ў гэты трагічны час. Спачуваем тым, хто страціў сваіх родных і блізкіх, шануем памяць тых, чые жыцьці былі перапыненыя пад час гэтых страшных падзеяў.
Паміж беларускім і ізраільскім народамі існуюць глыбокія гістарычныя стасункі і мы вельмі блізка да нашых сэрцаў прымаем тыя пакуты, якія сёньня даводзіцца перажываць ізраэльцянам.
Мы падзяляем імкненьне народа Ізраіля абараніць сваё права на мірнае жыцьцё, на ахову сваёй краіны ад агрэсіі, на абарону права грамадзянаў краіны будаваць сваё жыцьцё ў міры і спакоі.
Мы заклікаем міжнародную супольнасць разам супрацьстаяць любой форме тэрарызму, якая не толькі пагражае міру, але і размывае нашу агульную чалавечнасць. Давайце разам рашуча супрацьстаяць распаўсюджванню гвалту і адстойваць справу мірнага суіснавання.
Жадаем ізраільскаму народу годна перажыць страты, перамагчы тэрарызм і выйсьці з гэтых выпрабаваньняў яшчэ больш моцным і згуртаваным.