Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве аднавіў сваю працу. Цяпер пляцоўка размяшчаецца па адрасе Dożynkowa 6a і прымае ўжо актывістаў.
Дырэктар Беларускага Моладзевага Хабу Алесь Лапко – распавёў racyja.com пра вяртанне прасторы да жыцця:
– Насамрэч мы планавалі больш унутранае мерапрыемства, адкрыццё, сабантуй нашых ініцыятыў, каб паказаць, сабрацца разам і зрабіць перазапуск Беларускага Моладзевага Хабу для тых актывістаў, актывістак, якія былі з намі, засталіся з намі і будуць далей працаваць з намі, рэалізоўваць свае праекты, арганізоўваць мерапрыемствы, арганізоўваць заняткі ў музычнай школцы, танцы, моладзевая суполка” і тыя ініцыятывы, якія патрабавалі і патрабуюць даху над галавой. Калі прадстаўнікі офісу Святланы Ціханоўскай даведаліся, што ў нас будзе нейкае мерапрыемства, як раз такі супала, што спадарыня Святлана была ў Варшаве на канферэнцыі АБСЕ і канферэнцыі па бяспецы. Яна знайшла паўгадзінкі часу, каб нават сімвалічна паказаць сваю падтрымку нашай арганізацыі, нашай камандзе ў нашай барацьбе за праўду і справядлівасць вакол сітуацыі з Беларускім Моладзевым Хабам. Атрымалася так, што нашыя валанцёры падрыхтавалі салодкі стол для ўдзельнікаў. Святлана Ціханоўская выступіла перад усімі ўдзельнікамі, мы праспявалі разам „Ваяцкі марш”. Потым былі нейкія інтэграцыі з танцамі на падворку новага беларускага хабу. Святлана Ціханоўская пакаштавала торт і паслухала гісторыі нашых валанцёраў, прадстаўнікоў ініцыятыў. Для людзей было важна, што нас падтрымалі на такім высокім узроўні.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.
Падтрымаць пляцоўку, а таксама даведацца ўсю актуальную інфармацыю пра падзеі, якія на ёй адбываюцца, можна на сайце byhub.org.
Марына Савіцкая, racyja.com