«Святло». У гурта J:Морс выйшла новая песня

Беларускі гурт J:Морс прэзентаваў новую песню. «Святло» — песня пра тое, як не страціць надзею ў цяперашніх умовах.

«Усё, што нас атачае, усё, што нас стварае, усё, што не дае сказаць «стоп» — гэта нашы родныя, сябры, каханне, вера і надзея. Усё гэта пакідае ўнутры нас святло. І дзе б мы ні знаходзіліся, куды б нас не кідаў лёс, мы ніколі не застаемся сам на сам з цемрай, бо дзе мы, там і святло», — напісалі музыкі на сваёй старонцы ў Інстаграм.

budzma.org