Клуб гістарычнай рэканструкцыі паўстання 1863 года, створаны ў Беластоку беларусамі, правёў чарговую сустрэчу, на якой удзельнікі дэманстравалі гатовыя элементы строяў.
Кажуць удзельнікі клуба:
— Робім строй паўстанцаў часоў 1863 года, нам пашанцавала, набылі матар’ял, будзе ва ўсіх падобная форма, як у аддзела сапраўднага. Амаль усе хлопцы дарабілі кашулі, маем нагавіцы, амаль усе маюць боты. Але са зброяй не вельмі ідуць справы. Мяркую, месяц-другі і будзе ўжо зброя.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле
Запісацца ў Клуб гістарычнай рэканструкцыі паўстання 1863 года можна ў любы момант. Сустрэчы адбываюцца штопанядзелак у Хабе «Новая Зямля». Пачатак а 19-й.