17 кастрычніка 2020 года было днём, калі сілавікі затрымалі Асю Булыбенка падчас «Маршу Моладзі» ды пазначылі яе чырвонай фарбай.
Сёння, 17 кастрычніка, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні адкрылася выстава былой палітзняволенай Асі Булыбенка «Пазнака».
Ася Булыбенка — былая студэнтка БНТУ, якая адсядзела два гады па так званай «справе студэнтаў».
Выстава прымеркавана да гадавіны 17 кастрычніка 2020 года — дня, калі яе затрымалі падчас «Маршу Моладзі», пазначылі чырвонай фарбай і далі 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
На перформансе падчас адкрыцця Ася сімвалічна паўтарыла гэтую пазнаку — нанесла чырвоныя плямы на лоб і руку.
Выстава будзе працягвацца 10 дзён, да 27 кастрычніка. У экспазіцыі — творы, зробленыя ў калоніі, і працы, створаныя пасля вызвалення, цягам апошняга года.