У Беластоку па вул. Мальмэда, 6 (ul. Malmeda 6) адкрыты для наведвання міні-музей «Месца», які быў створаны з мэтай захавання памяці пра габрэяў Беласточчыны. Аднак прадстаўлены ў музеі і беларускія сляды гісторыі.
Кажа захавальнік музея Томаш Вішнеўскі:
– Гісторыя Беластоку, габрэяў Беластоку і Гародні вельмі падобная. Варта памятаць, што ўся маса Гарадзенскіх габрэяў прыехала ў Беласток, і там змагалася ў Беластоцкім гета, таму што яны не меле такіх магчымасцяў у Гародні. Можа і не маса, але прыехала шмат асобаў. Зрэшты выбітныя постаці, звязаныя з паўстанем у беластоцкім гета, думаю што 1/3 паходзіць з Гародні, з цяперашняй Беларусі. Таму Беласток і Гародня – як браты.
У міні-музеі «Месца» 26-га кастрычніка адкрываюцца бясплатныя курсы ідыша. А ў лістападзе ў супрацы з Універсітэтам у Беластоку пройдзе сімпозіум, прысвечаны піянеру рэлігійнага сіянізму Самуілу Магілеверу з Глыбокага. Даклад пра дзеяча зробіць і беларускі даследчык Кастусь Шыталь.