Bialystok Music Club адкрыты да супрацы з беларускімі артыстамі

«Нават калі ў вас для выступу не хапае пэўных інструменалістаў, мы можам дапамагчы», – кажа заснавальнік Клубу Антон Сіроцін.

– Па-першае, мы заўсёды самі – нашы музыкі Kurwadziki могуць дапамагчы. Па-другое мы адчынілі рэпетыцыйную кропку, яна бясплатная для ўсіх беларускіх музыкаў. Там можна падрыхтаваць праграму, там можны сыграцца з іншымі музыкамі. Нават калі ў вас няма сваіх, то тут ужо можна знайсці, бо мы зладзілі такую суполку, дзе можна знайсці музыкаў пад любы амаль што праект.

Наведаць Клуб можна і ў якасці госця імпрэзы. Так, у лістападзе чакаюцца выступы Андруся Такінданга (09.11) і Яўгена Барышнікава (16.11), джэм, прысвечаны Народзінамі Бізона і Сіроціна (02.11). Таксама на завяршэнне месяца адбудзецца прэ-паці да Народзінаў клуба «Beer4You» – менавіта на гэтай пляцоўцы і ладзяцца падзеі.

Марына Савіцкая, racyja.com