Фонд Kamunikat.org выдаў да Каляд яшчэ дзве кнігі Уладзіміра Арлова

Гэтым разам перавыдадзены кнігі «Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку» і «Апоўначы ў лонданскім доме. Балады». Пра гэта фонд напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Ужо выдадзеныя раней кнігі:

— Ордэн Белай Мышы. Выбраная проза.
— Каханак яе вялікасці. Гістарычныя проза.
— Танцы над горадам. Проза апошніх гадоў.
— Незалежнасьць — гэта… Выбраныя эсэ.
— Паром праз Ла-Манш. Вершы.

«Такім чынам на працягу чатырох месяцаў (першая кніга «Ордэн Белай Мышы» выйшла да дня народзінаў Аўтара напрыканцы жніўня гэтага году) Фонд Kamunikat.org выдаў 7 (sic!) кніг аднаго з найбольш вядомых беларускіх пісьменьнікаў. Там і культавая проза, і гістарычныя проза, і эсэ, і вершы, і балады!».

Кнігі можна замовіць на сайце.

budzma.org