Ціханоўская выступіла на міжнародным жаночым форуме у Кішынёве

Святлана ЦІханоўская выступіла на міжнародным жаночым форуме ў Кішынёве з удзелам прэзідэнткі Малдовы Маі Санду і экс-прэзыдэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце.

Фота: https://t.me/tsikhanouskaya

Як паведамляе яе прэс-служба, сярод іншага Ціханоўская распавяла „пра жанчын, якія сталі героямі — такіх як Марыя Калеснікава, Вольга Калацкая, Наталля Хершэ, Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова, але многія з іх і зараз у турмах і падвяргаюцца катаванням і здзекам — Наста Лойка, Данута Пярэдня… больш 200 жанчын-палітвязняў зараз у Беларусі. Іх здароўе ў небяспецы. Паліну Шарэнда-Панасюк рэжым проста забівае, збіваючы, не перадаючы лекі, прыгаворваючы ўжо да трэцяга тэрміну…”.

Фота: https://t.me/tsikhanouskaya

Як зазначыла Ціханоўская, сёння беларусы змагаюцца не толькі за свабодную Беларусь, але і за само існаванне краіны. „Беларусь — не Расея, а беларусы — не рэжым”, – зазначыла лідарка АПКБ.

racyja.com