Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у нямецкім Браўншвэйгу

Лідарка АПКБ прыехала туды на запрашэнне Хрысціянска-дэмакратычнага Саюзу Нямеччыны. Яна сёння выступіла на Дні Германіі, арганізаваным Саюзам моладзі, найбуйнейшай маладзёжнай палітычнай арганізацыяй у Еўропе.

Ціханоўская, як паведамляе яе прэс-служба, распавяла пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і пра імкненні беларусаў далучыцца да еўрапейскай сям’і, расказала маладым нямецкім палітыкам пра беларускую моладзь.

У мерапрыемстве таксама бяруць удзел прэзідэнтка Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен, старшыня Еўрапейскай народнай партыі Манфрэд Вэбер (MdEP), а таксама пасол Ізраіля ў Германіі Рон Просар.

racyja.com,
фота: twitter.com/Tsihanouskaya