Школа народнай дыпламатыі правяла чарговую лекцыю па тэме: „Культурная дыпламатыя і магчымасць яе рэалізацыі ва ўмовах Беларусі”.
Спікерам выступіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па Нацыянальнаму адраджэнню Аліна Коўшык, якая падкрэсліла патэнцыял беларускай культуры:
– Вось гэтая сфера культуры яна зараз багатая, мне падаецца, яна адна з найбольш уплывовых, якую мы можам выкарыстоўваць, каб прамаваць нашыя каштоўнасці, прамаваць нашую краіну, нашае змаганне. На нашым узроўні супрацы гэта вельмі важна. Тое, што фірма, універсітэт, розныя фонды, цэрквы, розныя няўрадавыя групы, яны развіваюць сваю ўласную мяккую сілу.
Лекцыя прайшла пры падтрымцы фонду Фрыдрыха Эберта. Дырэктар фонду Крыстафер Форст прывітаў прысутных беларусаў і падкрэсліў важнасць для ўсяго свету той працы, якую вядуць народныя амбасады Беларусі.