Маргарыта Ворыхава: Моладзь павінна быць актыўнай часткай пабудовы Новай Беларусі

Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы i студэнцтву Маргарыта Ворыхава правяла анлайн-сустрэчу, каб адказаць на пытанні беларусаў і распавесці пра сваю працу.

Пра асноўную ролю беларускай моладзі кажа Маргарыта Ворыхава:

– Калі мы факусуемся толькі на старэйшую частку насельніцтва, каторая напрыклад кажа, што трэба выбудоўваць гэтую сувязь, прасоўваць кааперацыю паміж міжнароднымі арганізацыямі і беларускімі арганізацыямі ў Беларусі ці не ў Беларусі. Запрашаць больш моладзі Беларусі на міжнародныя канферэнцыі, ствараць нейкія хабы, пляцоўкі, платформы на якіх беларуская моладзь можа камунікаваць з міжнароднай моладдзю. Мне вельмі прыкра пра гэта казаць, але не шмат дэмакратычных сілаў увогуле плануе даносіць інфармацыю да моладзі. Калі мы кажам пра тое, што мы будуем новую Беларусь, то мне здаецца важным, каб моладзь была часткай гэтага працэсу і адной з асноўных частак.

Экспертка падкрэсліла, што 60% беларусаў-студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой не збіраюцца ва ўмовах існага палітычнага крызіса вяртацца ў Беларусь. Аднак яны займаюцца актывізмам на яе карысць за мяжой.

racyja.com