Ганна Кандрацюк сустрэлася з чытачамі ў беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры

Публіцыстка і аўтарка кніг Ганна Кандрацюк правяла сустрэчу ў беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры.

Падчас прэзентацыі пісьменніца распавяла пра кнігу «У прысценку старога лесу», якая трапіла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі Ежы Гедройца. Кніга прысвечана жыхарам Белавежскай пушчы, чые жыцці змяніліся пасля з’яўлення дзяржаўных межаў.

– Я пішу пра такі закутак Белавежскай пушчы. З аднаго боку гэта Камянеччына, з беларускага боку, а з нашага боку — гэта Гайнаўшчына. Жыхары пушчы маюць свой асобны космас. Тут прынцыпы існавання дыктавала прырода. Увесь час трэба было змагацца, навучыцца жыць разам з прыродай. І думаю, што гэта такая двухбаковая інспірацыя.

Вёў сустрэчу Мікола Ваўранюк. З адмысловым вершам, напісаным у гонар пісьменніцы, выступіў Уладзімір Някляеў.

Раней прэзентацыі прайшлі ў Студзіводах, Дубічах Царкоўных і Варшаве.

racyja.com