29 кастрычніка на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Беластоку былі абвешчаныімёны лаўрэатаў дзвюх прэмій Беларускага ПЭНа — прэміі імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Францішка Багушэвіча.
Прэмія імя Алеся Адамовіча
Прэміяй узнагароджваецца найлепшы публіцыстычны твор, прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.
Сёлета лаўрэатамі прэміі сталі:
Ганна Кандрацюк за кнігу «У прысценку старога лесу», Пас ловах журы ўзнагарода прысвечана «за актуалізацыю традыцый еўрапейскага рэпартажу».
Максім Знак за кнігу «Зэкамерон», «за чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці ў нечалавечых умовах».
Прэмія імя Францішка Багушэвіча
Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
Сёлета лаўрэатам прэміі стала гісторык і даследчыца Таццяна Астроўская.