Ва Уроцлаве адбылася “Ноч паэтаў”. Падзея была прысвечаная беларускім культурным дзеячам, расстраляным у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Цягам мерапрыемства ўдзельнікі не толькі чыталі вершы забітых паэтаў, але і звярталіся да творчасці цяперашніх палітвязняў.
“Імпрэза атрымалася насамрэч кранальнай”, – кажа сябра суполкі беларусаў Уроцлава Наталля:
– У выкананні беларусаў кожны верш гучаў па-асабліваму, бо кожны чалавек дадаваў сваю эмоцыю, частку сваёй душы, успамінаў, тое, што засталося ў кожнага з нас на Радзіме. Мір жа скончыўся, а мы будзем гучаць далей. Гучаць, каб нашыя галасы чулі, каб ведалі гісторыю, каб не паўтараліся сумныя даты і каб як мага больш людзей даведаліся імёны гэтых выбітных дзеячаў беларускай культуры”.
Гасцямі імпрэзы сталі больш за 100 чалавек.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле: