У Варшаве працягваюцца майстар-класы Музычнага тэатра «Чарадзей» пад кіраўніцтвам Рамана Арлова. Нагадаем, заняткі ігры на гітары, вакале, а таксама харэаграфіі пачаліся ў кастрычніку. Па іх завяршэнні – у снежні – удзельнікі выйдуць на сцэну, каб паказаць калядную пастаноўку.
«Далучыцца да нас яшчэ можна, але гэта трэба рабіць ужо цяпер», – кажа Раман Арлоў.
– Гэта вельмі па-беларуску: сачыць, не далучацца. А потым абвінаваціць усіх, што мы хацелі далучыцца а нас не далучылі. Так яшчэ пакуль што можна. Яшчэ да 6 снежня будуць трываць майстар-класы больш-менш адкрытыя. Але ясна, што гэта будзе тыдзень-два, а потым пачнецца інакш. Да 6 снежня расклад варштатаў, але бліжэйшы тыдзень-два, і ўсе вакансіі ўжо будуць закрытыя.
Заняткі ладзяцца ў клубе «Scena Chmielna» па выходных у 15:00 і па панядзелках у 17:00. «Каб далучыцца да пастаноўкі, можна проста прыйсці да нас на рэпетыцыю», – кажа Раман Арлоў.