5 лістапада ў Варшаве адбудзецца вечарына Independent Fashion Community, прымеркаваная да Дня Усіх Святых.
«Наведвальнікаў чакае насычаная праграма», – кажуць арганізатаркі імпрэзы, стыліст Ганна Прышывалка і дызайнер Вольга Кучарэнка.
– Там будзе экспазіцыя нашых таленавітых мастачак. Для гасцей нашай імпрэзы зайграюць беларускія діджэі. Таксама ўвазе нашых гасцей будуць прадстаўлены батл візажыстаў, якія будуць рабіць тэматычныя арт-мэйкі. Галоўная мэта нашага мерапрыемства – 2 паказы ад беларускіх дызайнераў і брэндаў.
Цалкам матэрыял:
«Гэтая імпрэза – файная магчымасць падтрымаць беларускіх творцаў», – адзначаюць арганізатары.