Цэнтр пачне сваю працу з студзеня 2024 года, часова ён будзе размяшчацца ў будынку на вуліцы Кілінскего. Узначаліць цэнтр Анатоль Вап.
У Беластоку адбылася прэс-канферэнцыя маршалка Артура Касіцкага пра закладанне Цэнтру Беларускай Культуры – новага інстытуту культуры Падляшскага ваяводства. Удзел у прэс-канферэнцыі ўзялі таксама Алег Латышонак, Славамір Назарук і Анатоль Вап.
Падчас прэс-канферэнцыі ў Беластоку маршалак Артур Касіцкі агучыў планы па стварэнні ў горадзе новай установы культуры Падляшскага ваяводства – Цэнтру беларускай культуры:
– З’яўляецца на карце новая ваяводская культурная інстытуцыя – гэта Цэнтр беларускай культуры. У нас існуе асяродак беларускай меншасці, які дзейнічаць у нашым рэгіёне, і Цэнтр будзе спрыяць інтэнсіфікаванню дзейнасці гэтага аяроддзя. Ужо выдаткавана паўтара мільёна злотых на функцыянаванне гэтай інстытуцыі. І другія паўтара мільёна злотых – на рамонт аднаго з нашых будынкаў, каб гэты Цэнтр можна было б там размясціць.
Пра задачы будучай установы распавёў выконваючы абавязкі дырэктара Цэнтра беларускай культуры Анатоль Вап:
– Галоўнай задачаў Цэнтра беларускай культуры будзе культурная інтэграцыя беларусаў на Беласточчыне – беларусаў Падляшша і беларусаў дыяспары, якія цяпер жывуць і працуюць у нашым ваяводстве. Думаем супрацоўнічаць з усімі ўстановамі культуры і з пазаўрадавымі арганізацыямі. Думает тут не толькі пра Беласток – але пра Бельск, Гайнаўку, невялікія асяродку культуры ў гмінах.
Пра важныя асаблівасці Цэнтра беларускай культуры распавёў старшыня аднайменнага саюза беларускіх арганізацый, прафесар Алег Латышонак:
– Гэта будзе афіцыйны цэнтр. Тут будзе сталая ўстанова. Зможам змагацца за зусім іншага ўзроўню гранты. Будзем мець памяшканні, якія будуць даступныя менавіта для беларускіх школьнікаў. Працавалі мы над статутам. Цяпер маем вынік. Спадзяюся, што ваяводскі соймік зацвердзіць стварэнне гэтай ўстановы.
Плануецца, што Цэнтр беларускай культуры афіцыйна распачне дзейнасць ад 1-га студзеня 2024. Сам Цэнтр будзе часова размешчаны ў будынку Маршалкоўскай ўправы па вуліцы Кіліньскага, 16, а пасля размесіцца ў будынку, спецыяльна выдзеленым для гэтага ад гарадскога самакіравання.
Цалкам матэрыял: