«Мой сябра анёлак» – музычны праект можна паслухаць на «Кніжным возе»

«Мой сябра анёлак» — супольны праект «WZ-Orkiestra» і салістаў цэлага шэрагу беларускіх гуртоў на вершы Арцёма Кавалеўскага. Прэм’ера адбылася яшчэ ў 2009 годзе, — паведамляе «Кніжны воз» на сваім facebook.

Сярод удзельнікаў знакамітыя і ўжо легендарныя беларускія музыкі і спевакі. Як адзначае аўтар праекту Зміцер Вайцюшкевіч, агулам больш за 20 творчых асобаў.

«Наўрад ці хтось з нас бачыў анёлкаў, а таму мы ўяўляем іх па-свойму — так, як падказвае нам фантазія: яны могуць быць вялікімі і малымі, сурʼёзнымі і прастадушнымі, задуменнымі і вясёлымі, словам — рознымі. Але якія 6 абліччы нам не мроіліся, важна тое, што анёлкі жывуць і дзейнічаюць сярод нас, і вельмі шкада, калі мы — асабліва дарослыя — забываемся на гэта», — кажа аўтар вершаў Арцём Кавалеўскі.

Праект «Мой сябра анёлак» можна паслухаць тут.

budzma.org