Васіль Сегень: Сэрца радуецца, калі моладзь цікавіцца роднай культурай

У суботу, 18 лістапада, прэзентацыя ХХІХ Беларускага абраду на сцэне адбылася адразу ў двух гарадах – Дубічах-Царкоўных і Бельску-Падляшскім. Аб пераемнасці і шанаванні традыцый распавёў старшыня БГКТ Васіль Сегень.

— Выступалі сёння ў Дубічах дашкольнікі з Гайнаўкі, і вось вельмі прыемна бачыць такіх маленькіх, які спяваюць, танцуюць і размаўляюць на сваёй роднай беларускай ці ўкраінскай, ну, трэба шырэй сказаць, нашай, сваёй мове, займаюцца нашай культурай.
Гэта вельмі сэрца радуецца, калі бачыць маладое пакаленне, якое цікавіцца сваёй роднай культурай.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

З беларускім абрадам гасцей свята пазнаёмілі гайнаўскі калектыў «Званкі», бельскія «Жэўжыкі» і «Універсітэт ІІІ веку», «Малінкі» з Маліннік і «Арляне» з Орлі.

racyja.com