22-га снежня ў Варшаве адбудзецца фэст «Грай на Каляды». На ім выступяць гурты «Дай Дарогу», «Разбітае Сэрца Пацана», «Atesta» і «Зьмяя». Квіткі на імпрэзу можна набыць тут. Гутарка radiounet.fm з суарганізатаркай імпрэзы Інэс Сянкевіч.
«Калі шчыра, то зіму я не люблю. Але я спадзяюся, што фэст стане асаблівым, будзе напоўнены цеплынёй, радасцю і станоўчымі эмоцыямі».
«Аднойчы, калі мы паехалі ў тур з »Эмігрантамі«, то забылі ўзяць з сабой касцюмы. І толькі ў Гданьску зразумелі, што касцюмаў няма. І тады я бегала па сэкандах і купляла камізэлькі розныя».
«Летась па актыўнасці аўдыторыі перамог Уроцлаў. Там і самыя вялікія продажы былі, і публіка самая актыўная. У Познані публіка таксама вельмі гарачая, але яе трошкі менш. Таму што ў Познані проста менш беларусаў. У гэтым годзе падцягнуўся Гданьск. Ну і, канешне, у Варшаве. Але ў Варшаве нас шмат вельмі».
«Самы прыемны момант падчас арганізацыі канцэртаў – калі ты прыходзіш у гатэль ці апартаменты пасля канцэрту. Апошняя песня самая прыемная».