Аліна Ваўранюк: Новы падручнік па беларускай мове самым бліжэйшым часам мае трапіць у падляшскія школы

Новы падручнік па беларускай мове самым бліжэйшым часам мае трапіць у падляшскія школы. Гэта падручнік для шостага класа пачатковай школы, які называецца „Слова да слова”.

Аліна Ваўранюк, аўтарка і гэтага падручніка, і шэрагу іншых, падзялілася сваім досведам працы і думкамі пра беларускае навучанне.

РР: Пачнем са свежай інфармацыі. Як вядома, будзе новы падручнік твайго аўтарства «Слова да слова», падручнік для вывучэння беларускай мовы, ужо для шостага класа. Віншуем. Я толькі прыгадаю, што гэта ўжо пяты падручнік. Першым быў «Лямантар». І гэта было ўжо каля 10 гадоў таму.

Аліна Ваўранюк: Здаецца, нават больш.

РР: Колькі звычайна часу займае аўтару, каб стварыць падручнік, бо гэта не штодзённая праца, і далёка не кожны настаўнік на штодзень піша падручнік.

Аліна Ваўранюк: Я заўсёды паўтараю, што я працавала над падручнікам усё сваё жыццё. І нешта ў гэтым ёсць. Галоўнае, трэба наважыцца на першы. Набраць адвагі. І гэта доўгі працэс. Бо цяжка сказаць, вось гэта праца над падручнікам для шостага класа. Увогуле, калі рабіла чацвёрты клас, то думала, гэта ў чацвёртым класе, а гэта перакіну ў пяты, а вось гэтыя тэмы павінны быць у шостым.

РР: То бок, гэта ішло паралельна.

Аліна Ваўранюк: Так. Рабіла сабе адразу такі каталог у кампутары, і калі, напрыклад, бачу, вось супертэкст, але не, пяты клас з гэтым не справіцца. О, а гэты павінен быць у шостым. Або, напрыклад, карыстаючыся старымі падручнікамі, быў нейкі тэст, і самыя вучні мне гаварылі: пані Аліна, але супер, а можна, каб гэты тэкт паўтараўся ў новым падручніку таксама. Ёсць такія тэксты, дзе самыя вучні мне падказалі. Бо, і гэта важнае, я гэтыя падручнікі стараюся, і калі ідзе пра літаратуру, і калі ідзе пра граматыку, тэставаць на маіх вучнях. І калі іх гэта цікавіць, то я ведаю, што гэта будзе цікава. І думаю таксама, што гэты мой досвед, што я столькі гадоў працую настаўніцай, то ён дазволіў мне таксама заняцца як раз гэтым.

Цалкам размова:

Усе падручнікі па беларускай мове аўтарства Аліны Ваўранюк можна спампаваць:

Lemantar падручнік для 2 класа

Kruhahod падручнік для 3 класа

Колазварот падручнік для 4 класа

Блізкія словы падручнік для 5 класа

Яна Запольская, racyja.com