Батумскія беларусы ўзгадваюць Савецкі Саюз

У 1991-м годзе 8 снежня было падпісана пагадненне пра спыненне існавання Савецкага Саюза, якое ўвайшло ў гісторыю, як «Белавежскае пагадненне».

Сваімі ўспамінамі пра развал Савецкага Саюза дзеліцца журналіст Алесь Залеўскі:

– Адзінае, з чым мне асацыюецца развал Савецкага Саюза і падзеі з гэтым звязаныя, калі аднаго дня прыйшлі бацькі і прынеслі торбу грошай. Я ніколі не бачыў столькі грошай, толькі ў кіно. І памятаю свой прыліў шчасця: сталькі грошай, купім усё, што захочам. Пасля бацькі астудзілі пыл. Але ўсё роўна з гэтай кучай грошай не атрымалася купіць машыну ці дамок, як хацелі бацькі, аднак купілі адзін з першых магнітафонаў «Элегія».

Па словах блогера Зміцера Зуха, Савецкі Саюз узгадваецца яму як «рэпрэсіўная сістэма»:

– Савецкі Саюз для мяне быў тэрыторыяй, па якой можна было больш-менш лёгка перамяшчацца, але якая за просты рэчы, напрыклад, за тое, што сказаў, Ленін – гэта падпольная клічка, можна было атрымаць два балы і нават выдатніку па гісторыі. Гэта даволі рэпрэсіўная штука.

Зміцер Зух адмыслова некалькі месяцаў назад да падзеі развалу Савецкага Саюза падрыхтаваў ролік на сваім канале. Ролік мае назву «Развал СССР вачыма 16 гадовага падлетка».

Развал СССР, вачыма 16 гадовага падлетка. – YouTube

racyja.com