Псіхолаг і грамадская дзяячка з Гародні Вольга Вялічка прэзентавала ў беластоцкім NIEteatr сваю кнігу «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме».
У якой сабраныя гісторыі, казкі і сны дзяцей, чые бацькі былі затрыманыя па палітычных матывах.
— У гэтай кнізе я спалучыла тое, як бачаць свет дзеці, якія былі вымушаныя даведацца пра жахлівыя падзеі, на якія нават мы, дарослыя, былі не надта гатовыя. Гэта першае. І другое, у гэтай кнізе спалучаныя такія моманты як дзіцячыя казкі, дзіцячыя мары, дзіцячыя сны і гэта паказвае з аднаго пункту жахлівыя наступствы ад таго, што было ў 2020 — вельмі жорсткай рэпрэсіўнай машыны, якая была запушчаная супраць беларускага народу.
Кніга выдадзеная ў выдавецтве Gutenberg, а прэзентацыя ў Беластоку суправаджалася выставай малюнкаў яе ілюстратара – Святана Птаха.