Месца збору беларусаў пад назвай “Прастора” адкрылася ў Кракаве.
Юрыдычная арганізацыя, якая падпісала дамову з горадам – stowarzyszenie Towarzystwo Białoruskie, распавяла кіраўнічка таварыства Юлія Марсава:
– Наша дзейнасць у Кракаве вельмі актыўна змяняецца. За апошні час з’явілася шмат навін. Адна з самых важных, што ў нас атрымалася выйграць на аўкцыёне прастору ў горада. Адбылося падпісанне дакументаў і цяпер у беларускай дыяспары Кракава ёсць свая прастора, якая будзе называцца “Прастора”. Тут хаваюцца розныя сэнсы – прастора для ідэй, прастора для дзейнасці.
Як адзначыла Юлія Марсава, уваход на большасць мерапрыемстваў адкрыты і не патрабуе рэгістрацыі.