У Рызе працягваюцца курсы “Мова Нанова”

Прыкладна раз на тыдзень у Латвіі сустракаюцца беларусы на курсах “Мова Нанова”.

Моўныя заняткі адбываюцца фактычна ад пачатку бягучага года і збіраюць па некалькі дзясяткаў наведвальнікаў, распавёў адзін з галоўных арганізатараў:

Амаль год ужо, мы пачалі 1 красавіка. У такім жа фармаце, як і ва ўсіх гарадах. Мы рыхтуем з каляжанкай заняткі, ёсць план. Каб курсы былі не тое, што кожны сам, як жадае, а каб людзі прытрымліваліся нейкага плану.

У Латвіі заняткі “Мова Нанова” можна наведаць па адрасе  Рыга, Pils iela, 21. Мерапрыемствы скіраваныя як на дарослых, так і на дзяцей.

racyja.com