«Кропля ў космасе». Хутка выйдзе кніга аўтарства беларускага актора Аляксандра Ждановіча (Маляваныч)

Пра хуткі выхад кнігі ў выдавецтве «Slowianka» напісаў Аляксандр Ждановіч на сваёй старонцы ў Фэйсбук. Ужо зараз можна зрабіць перадзамову на кнігу «Кропля ў космасе».

«Вой-ёй-ёй…Дрыжыкі… Вось не думаў стаць п і с ь — п і с ь — м е н н і к а м у свае 100 гадоў. Хі-хі…Гонар мяне так і распірае… Ну, як ты, браце Хэм?! І так па-свойскі яго па плячы папляскаць! Мы з ім на сяброўскай назе…

Карацей, народ, налятайце:

Перадзамова адкрытая!

Падтрымай хуткі выхад кнігі!

Пра што мараць хлопчыкі і дзяўчаткі? Пра порцыю смачнага марозіва? А можа, пра новы смартфон ці камп’ютарную гульню? А ці ведаеце вы, пра што марыла адна гарэзлівая дажджавая Кропля, калі ляцела са страшэннай вышыні на зямлю? Даведаецеся пра гэта прачытаўшы казку «Кропля ў космасе». Напісаў яе адзін чароўны дзядзька, які так даўно жыве на свеце, што, калі вашыя мамы і таты былі такія, як вы цяпер, ён ужо расказваў ім казкі перад сном! Бо жыццё — гэта цуд! Як добрая казка!

Ваш Маляваныч.

Асаблівая падзяка выдавецтву Slowianka, спадарыне Вользе Татарчык, цудоўнай казачнай мастачцы Эльге Паповай і ўсёй нашай камандзе! Люблю!», — напісаў Аляксандр Ждановіч.

Аформіць папярэдні заказ на кнігу можна па спасылцы.

Планаваная дата друку і дастаўкі кнігі: люты 2024 г.

budzma.org