Аляксандра Мамаева пра дзейнасць беларускай дыяспары ў Славеніі

Арганізацыя традыцыйнай сустрэчы беларусаў на Стары Новы год, вырашэнне пытання з пратэрмінаванымі беларускім пашпартамі і легалізацыяй з улікам немагчымасці атрымаць дадатковыя дакументы ад беларускай амбасады, супраца з беларусамі з Аўстрыі і Польшчы, планаванне на 2024 год.

І гэта далёка не поўны спіс дзейнасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Славеніі, – распавяла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, каардынатарка па зялёнай эканоміцы эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай Аляксандра Мамаева:

– Мы зараз працуем і ў студзені таксама будзем сустракацца з кіраўніцай беларускай дыяспары ў Славеніі. Будзем распрацоўваць такі каляндар дзеяў на наступны год. Збіраемся ладзіць нейкія выставы, паказ фільмаў, інтэрв’ю, сустрэчы з грамадскімі арганізацыямі.

Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Аляксандра Мамаева дадала, што план дзеянняў беларускай дыяспары на новы 2024 год таксама будзе абмеркаваны ў часе навагодніх сустрэч.

racyja.com