18 снежня 2023 года Міхаіл Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, і Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік, прынялі ўдзел у літаратурным вечары “Па Максімавых сцежках”. Імпрэза арганізавана супрацоўнікамі Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна і прысвечана дню нараджэння геніяльнага беларускага пісьменніка.
Кіраўнік музея Міхаіл Бараноўскі выступіў з прывітальным словам, ён уручыў музейныя сувеніры пераможцам анлайн-конкурсу чытальнікаў “Пад Зоркай Венерай” і перадаў ў фонды бібліятэкі зборнікі дакладаў па актуальных пытаннях багдановічазнаўства.
Падчас імпрэзы адбылася прэзентацыя віртуальнага музея Максіма Багдановіча, створанага сумеснымі намаганнямі супрацоўнікаў бібліятэкі імя А.С.Пушкіна, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Прыемна, што артыкулы і навуковыя публікацыі супрацоўнікаў мінскага музея паэта будуць даступны для ўсіх, хто цікавіцца жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча.