“Ва Украіне я адчуваю сябе бяспечней, чым у Беларусі”

Вельмі малая верагоднасць таго, што актыўныя баявыя дзеянні на ўкраінскай тэрыторыі завершацца ў бліжэйшы час. З іншага боку, усе ўжо прызвычаіліся да ваеннага стану і перабудавалі жыццё.

За два гады таксама мала што змянілася для прадстаўнікоў беларускай дыяспары, кажа беларуска, якая жыве ва Украіне:

 Я планую заставацца ва Украіне, я абрала Украіну, як свой дом. Адсюль мой муж, мая маці таксама з Украіны. Я б вельмі хацела паехаць у Беларусь, прыязджаць туды рэгулярна, але я змагу зрабіць толькі калі зменіцца ўлада.

Рэспандэнтка дадала, што нягледзячы на тое, што вайна зацягнулася, у Беларусь вяртацца яна пакуль не збіраецца. Бо нават у ваенны час ва Украіне яна адчувае сябе бяспечней.

racyja.com