ByProsvet прэзентавала каляндар “Беларускі культурны код”

Сябры ініцыятывы ByProsvet прэзентавалі каляндар на 2024 год пад назвай “Беларускі культурны код”. Беларускім культурным кодам сталі 12 жанчын розных часоў, якія пакінулі шыкоўную нематэрыяльную спадчыну ў гісторыі Беларусі.

Цікавостка календара ў яго друку на лацініцы, кажа гендарная даследчыца, доктарка навук Ірына Сідорская:

– Мяне вельмі зацікавіла ідэя гэтага першага ў гісторыі жаночага, беларускага календара, а яшчэ і выдадзенага на лацінцы. Такога дакладна ніколі не было, гэта вось такі прэцэдэнт. Я падумала, а чаму раней такога не было, гэта ж здаецца проста. Альбо мы не бачылі гэтых славутых жанчын у гісторыі Беларусі, альбо мы не цікавіліся.

Удзельнікам лекцыі былі прадстаўлены кнігі, паштоўкі і іншыя рэчы, зробленыя ініцыятывай ByProsvet, якія можна было набыць.

racyja.com