Вольга Чаранкова: Пакуль не відаць прасвету

Украінцы ўсё роўна вераць – супрацьстаянне завершыцца ўкраінскай перамогай. І гэта нягледзячы на тое, што змен на фронце адбываецца мала.

Хаця пакуль што не відаць прасвету і не зразумела, калі скончацца актыўныя баявыя дзеянні на ўкраінскай тэрыторыі, распавяла беларуска Вольга Чаранкова, якая жыве ва Украіне:

– На пачатку было больш веры, што гэта не на доўга, што яшчэ трохі, перамога блізка. Цяпер больш у такім заняпадзе, калі шчыра. Пакуль не бачу гэтаму ні канца ні краю. Але ўсё роўна спадзяёмся, што гэта неўзабаве скончыцца.

Вайна ва Украіне ідзе 666-ты дзень. Зараз ідзе гаворка пра тое, што Расея ўжо ўвесну можа аб’явіць дадатковую мабілізацыю. Такое ж пытанне стане і перад Украінай.

racyja.com