Выйшаў з друку каляндар “Нівы” на 2024 год

Выйшаў з друку традыцыйны ніваўскі каляндар. У 52-ім нумары выдання змешчаны каляндар з пазначэннем рэлігійных святаў і імянінаў. На першай палове года выява памяці Надзеі Артымовіч і радкі з яе верша. Другая частка календара аздоблена малюнкам Бельскага ліцэя, які адзначыць у 2024 годзе свае 80-ыя ўгодкі.

Каляндар можна набыць на аддзяленнях пошты ў Падляшскім ваяводстве, а таксама ў рэдакцыі тыднёвіка “Ніва” (Беласток, вуліца Zamenhofa-27) і пунктах продажу “Kolporter”.

racyja.com