У Варшаве загінула Марына Бірукова, былая рэдактарка і менеджарка шматлікіх беларускіх выданняў (часопіс «Большой», выдавецтва «Нестар — Мінск») і інш. Пра гэта паведаміў на сваёй стронцы ў Фэйсбук Максім Швед.
«Востры розум і добрае сэрца ў адным чалавеку — сапраўднае багацце, якое сустракаецца не кожны дзень. Марына Бірукова была такім чалавекам. Хоць я і быў колькі разоў у тым шпіталі і трымаў паперу з новым польскім словам «zgon», паверыць, што яе, маладой і прыгожай, больш няма з намі не магчыма.
Марына вярнулася дадому, але…
Яшчэ адзін кашмарны напамін, што жыццё — гэта цуд, які адбяруць, часам вельмі нечакана. Абдымаю сваякоў і сяброў, якія сёння развітваюцца з Марынай», — напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук Максім Швед.