«Чакай мяне». Новы кліп ад Лявона Вольскага

Гурт VOLSKI апублікаваў кліп на песню з новага альбома «Лісты палітвязням», рэліз якога чакаецца неўзабаве.

«Кожнаму зьняволенаму вельмі хочацца, каб яго чакалі, каб на яго не забываліся, каб пра яго думалі — штодзень, штогадзіну, штохвіліну. І, калі вельмі чакаць, дык абавязкова дачакаесься. У кліпе песьню сьпяваюць былыя палітвязьні — тыя, хто прайшоў усе колы пекла беларускіх вязьніцаў», — гаворыцца ў апісанні відэа.

Удзел у здымках кліпа прынялі 33 беларуса, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій.

«Чакай мяне, чакай мяне — і я вярнуся.
Чакай мяне, калі туга цераз край.
Чакай мяне ў радасьці, стоме і скрусе.
Чакай мяне, галоўнае — вельмі чакай…», — спяваюць яны.

Сярод герояў відэа — Алана Гебрэмарыям, Леанід Судаленка, Паліна Шарэнда-Панасюк, Алег Груздзіловіч, Валерыя Чарнаморцава, Таццяна Астроўская, Кіра Баярэнка ды іншыя.

budzma.org