Больш за дзве гадзіны ў батумскай прасторы BackDOOR 27 снежня выступіў сольна Піт Паўлаў, які выконваў песні з “Народнага альбома” і рэпертуару NRM, таксама гучала шмат новых песень.
Пра канцэрт распавядаюць батумскія беларусы, што былі на канцэрце:
– Было душэўна. Як заўсёды ён эмацыйны, з вялікай самааддачай грае, атрымаў вялікае задавальненне.
– Мне ўсё спадабалася. Дзякуй. Добры чалавек, цікава слухаць. Ён размаўляў з публікай паміж песнямі.
– Спадабалася. Дзякуй вялікі.
Піт Паўлаў плануе ў 2024-м годзе даехаць у Батумі і Тбілісі з гуртом NRM, гэтым разам гурт не даехаў з-за праблем з дакументамі ў музыкаў.