Былы акцёр тэатра лялек і шоўмэн Аляксандр Енджэеўскі быў вымушаны пакінуць радзіму і ўжо амаль паўгода жыве ў Беластоку.
Да Калядаў Аляксандр разам з дзецьмі палітэмігрантаў стварыў спектакль «Шлях да Батлеема». Прэм’ера адбылася 28 снежня ў Моладзевым культурным цэнтры Беластока.
— Я ў Гародні працаваў у Тэатры лялек, а ў маёй жонкі была сямейная майстэрня, дзе мы рабілі драўляныя цацкі. А цяпер мы сюды прыехалі, калі нам трэба было рабіць спектакль, зразумела, што жонка была мастачкай гэтага спектакля. І мы ў сябе, у пакойчыку, у кватэры, рабілі гэтыя лялькі, якія вы сёння бачылі.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле
Ролі выконвалі пяцёра дзяцей, адзін з бацькоў і ўласна Аляксандр Енджэеўскі.