Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі АПК адкажуць на пытанні беларусаў

Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская 8-10 студзеня па запрашэнні прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ажыццявіць афіцыйны візіт у Варшаву.

У праграме – сустрэча з польскім лідарам, а таксама з прадстаўнікамі новага польскага ўрада, з прэзідэнтам Варшавы, парламентарамі ды іншыя. Падрабязнасці візіту распавядае прэс-сакратар Ціханоўскай – Ганна Красуліна:

— Трэба аднавіць нашыя адносіны, абмеркаваць тыя пытанні, якія мы будзем разам вырашаць. І яны тычацца і працы Польшчы ў адносінах да Новай Дэмакратычнай Беларусі. Не толькі тое, што тычыцца дыяспары, легалізацыі і г.д. Але і тое, што тычыцца стратэгіі па тым, каб дасягнуць нашыя мэты — дэмантаваць рэжым Лукашэнкі, дабіцца нашай перамогі ў Беларусі.

Таксама важнай тэмай для абмеркавання будзе сітуацыя з палітвязнямі, у тым ліку з Анджэем Пачобутам. І важная інфармацыя для беларусаў: 8 студзеня плануецца стрым з удзелам Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета, падчас якога можна задаваць пытанні:

— Святлана і прадстаўнікі АПК будуць ладзіць сумесны стрым, дзе будуць адказваць на пытанні беларусаў, якія ёсць у беларусаў да кабінету і да Святланы Ціханоўскай. Там будуць удзельнічаць Валер Кавалеўскі, Павел Латушка, Вольга Гарбунова, Аліна Коўшык, Валер Сахашчык.

Пасля Варшавы, у планах на студзень у Святланы Ціханоўскай – афіцыйны візіт у Фінляндыю на наступным тыдні, удзел у міжнародным эканамічным форуме ў Давосе, які пройдзе з 15 па 19 студзеня і ўдзел у пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Слухайце матэрыял у далучаным гукавым файле:

racyja.com