П’есу «Выгарэўшы», напісаную пад уражаннем ад твораў «Ноч з Гамлетам» Уладзіміра Галана і «Гамлет-машина» Хайнера Мюлера, паставілі ў Варшаве.
Драматург Наталля Міхаліна Скарынка зазначыла: «Праца над п’есай ішла няпроста».
– Твор пісаўся даволі цяжка, складана, бо твор аўтабіяграфічны. Напісаны два гады таму, гэта мой жыццёвы досвед, досвед кахання, досвед усяго. Я натхнялася творамі «Ноч з Гамлетам» Уладзімір Галана і «Гамлет-машина» Хайнера Мюлера, гэта цяжкія, эксперыментальныя, спецыфічныя творы, усе эмоцыі, пачуцці, каханне, сэнс, што я ўкладала ў свой тэкст, непасрэдна звязаныя з гэтымі творамі.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле
Прэзентацыя эксперыментальнай дзеі адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. Галоўныя ролі ў ёй сыгралі Валянціна Гарцуева, Мікалай Стонька і Павел Гарадніцкі.
Цяпер ідзе праца над пастаноўкай твору ў Чэхіі.