Узняцце беларускага пытання сярод мясцовых палітыкаў ды дапамога палітвязням і іх сем’ям. Такім бачыць свой фронт працы на бліжэйшую перспектыву беларускі грамадскі дзеяч Мікалай Бандарэнка, які жыве ў Нямеччыне.
Ён адзначыў, што прадстаўнікі беларускай дыяспары ў замежжы зараз вельмі заклапочаныя тым, як знайсці эфектыўныя шляхі дапамогі тым, хто застаецца за кратамі ў Беларусі:
– У прынцыпе, для сябе не сёння ў мяне тэма вызначылася. Дапамога нашым беларусам-палітвязням, сем’ям гэтых людзей, якія непасрэдна ў Беларусі цяпер. Гэта прыярытэтная тэма гумар адзін над якой мы цяпер працуем.
Мікалай Бандарэнка перакананы, што тэма беларускіх палітвязняў таксама не павінна знікаць з інфармацыйнага поля. І збольшага, гэта задача для прадстаўнікоў беларускіх дыяспар.