Падчас візіту дэмакратычнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай ў Польшчу прадстаўнікі Аб’яднага Пераходнага Кабінету правялі закрытую сустрэчу. Яна адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.
Пра тое, што атрымалася абмеркаваць там, распавёў намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка:
– Я думаю, што важнае пытанне – гэта была стратэгія на гэты год, кожнага з прадстаўнікоў, якая аб’ядноўваецца ў адзіную стратэгію. Калі сістэмна працаваць па ўсіх накірунках, то гэта такі цяжкі воз, які трэба цягнуць, бо выбару няма. Гэта пытанне падрыхтоўкі да прэзідэнцкай электаральнай кампаніі, якая адбудзецца напрыканцы 2024 ці ў 2025 годзе.
Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
“Таксама гэта быў папярэдні абмен думкамі наконт канкрэтных дзеянняў, якія мы можам зрабіць ужо за кулісамі па палітычных зняволеных”, – дадаў Павел Латушка.