Адносіны Беларусі з Украінай цяпер спыніліся на пэўным узроўні, але яны лепшыя за тыя, што былі год таму.
Такі погляд агучыў прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па міжнародных пытаннях Валерый Кавалеўскі:
– Мы зараз не бачым такіх крытычных выпадаў з украінскага боку. Але канешне недастаткова таго, каб мы дасягнулі нейкага больш якаснага ўзроўню адносін, дзе мы сапраўды адзін аднаго падтрымліваем. Так, беларускія дэмакратычныя сілы заяўляюць пра тое, што падтрымліваем дэмакратычную, вольную Украіну, дзе захаваная тэрытарыяльная цэласнасць гэтай краіны. Мы робім шмат на гэтым шляху. Украіна ў сваю чаргу заяўляе, што яна зацікаўлена дэмакратычнай Беларуссю, але нічога фактычна для гэтага не робіць.
Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
“Мы працягваем шмат працаваць з міжнароднымі партнёрамі, каб дамагчыся новай прасторы для дэмакратычнага руху Беларусі і забраць яе ў Лукашэнкі”, – дадаў Валерый Кавалеўскі.