“Гэта спроба сабатажу беларускай апазіцыі”.
Так Алесь Зарэмбюк з Беларускага дома ў Варшаве пракаментаваў выданню niezalezna.pl затрыманне ў Польшчы грамадзянкі Беларусі па абвінавачанні ў шпіёнскай дзейнасці ў інтарэсах КДБ Беларусі.
“Дзейнасць КДБ Беларусі ўяўляе вельмі сур’ёзную пагрозу, асабліва цяпер, калі цэнтр палітычнага і грамадскага жыцця дэмакратычных і незалежніцкіх колаў у значнай ступені знаходзіцца ў Польшчы. У Беларусі цяпер немагчымая ніякая грамадская, журналісцкая дзейнасць і дзейнасць нацыянальных меншасцяў з прычыны тэрору, які рэжым Лукашэнкі вядзе больш за тры гады,” – кажа Алесь Зарэмбюк. На яго думку, КДБ сваёй агентурнай дзейнасцю хоча сабатаваць дзейнасць, якая адбываецца пераважна ў Польшчы і Літве. Мяркуецца, што гэтая шпіёнская сетка можа налічваць у Польшчы да дзясяткаў чалавек.